Кітай: узровень адукацыі сярод насельніцтва працаздольнага ўзросту павысіўся

- 10:55Паралелі

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі КНР. Пры гэтым адзначаецца, што звыш 15% з гэтай групы насельніцтва мае вышэйшую адукацыю.

Як адзначыў вядомы эканаміст прафесар універсітэта Цінхуа Ху Аньган, нягледзячы на зніжэнне долі насельніцтва працаздольнага ўзросту, Кітай уступае ў перыяд паскоранага развіцця адукацыі і людскіх рэсурсаў.
Па яго словах, доля насельніцтва працаздольнага ўзросту Кітая (ад 16 да 64 гадоў) знізілася з 74,5% у 2010 годзе да 73,4% у 2014 годзе. Пры гэтым доля насельніцтва з вышэйшай і вышэйшай спецыяльнай адукацыяй павысілася з 8,8% да 11%, а людзей, якія скончылі сярэднія школы другой ступені, — з 13,7% да 16,4%. У перыяд з 2000 па 2014 год гадавы прырост колькасці прынятых у ВНУ склаў у сярэднім 10,7%.
Згодна з дакладам аб дзяржаўнай праграме сярэдне- і доўгатэрміновага развіцця і рэформ у сферы адукацыі на 2010—2020 гады, у 2014 годзе наведвальнасць дзіцячых садкоў сярод дзяцей дашкольнага ўзросту ў КНР дасягнула сярэдняга ўзроўню краін з сярэднімі і высокімі даходамі, ахоп насельніцтва бясплатнай абавязковай адукацыяй і каэфіцыент студэнтаў ВНУ перавысілі сярэднія паказчыкі па гэтай групе краін.