Кітай: вакцына здольна змагацца з рознымі штамамі COVID-19

Вакцына супраць COVID-19, вырабленая кітайскай кампаніяй China National Biotec Group (CNBG), валодае шырокім спектрам дзеяння і здольна нейтралізаваць розныя штамы каранавіруса. Пра гэта заявіў Чжан Юньтао, віцэ-прэзідэнт CNBG. Ён паведаміў, што прадпрыемства сабрала вядомыя на канец 2020 года штамы каранавіруса, якія былі выяўлены ў розных краінах, і правяло адпаведныя выпрабаванні.

Паводле яго слоў, вынікі выпрабаванняў на той час паказалі, што вакцына здольна забяспечыць шырокую абарону ад штамаў віруса з розных частак свету.

“Між тым з таго часу мы даведаліся аб з’яўленні некалькіх новых форм віруса ў шэрагу краін, у тым ліку ПАР, Вялікабрытаніі і Нігерыі”, — сказаў Чжан Юньтао. Кампанія ўважліва адсочвае ўсе змяненні і прадоўжыць право­дзіць адпаведныя выпрабаванні метадам перакрыжаванай нейтралізацыі. Пра гэта паведамляе “Сіньхуа”.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.