Кітай: выпускнікі школ стымулююць высокі спажывецкі попыт

Паводле апошняй спра­ваздачы, апублікаванай кітайскай платформай электроннай камерцыі Pinduoduo (платформа групавых анлайн-­пакупак з гадавым абаротам звыш 1 трлн юа няў), выпускнікі школ у Кітаі стымулююць высокі спажывецкі попыт на лічбавыя, касметычныя і турыстычныя тавары і паслугі пасля здачы штогадовых агульнанацыянальных уступных экзаменаў у ВНУ (“гаокаа”).

9 ліпеня, калі ў некаторых рэгіёнах Кітая завяршыліся “гаокаа”, аб’ём продажаў лічбавых прадуктаў на платформе Pinduoduo вырас больш чым удвая ў параўнанні з папярэднім днём.

Паводле справаздачы, мабільныя тэлефоны, камп’ютары, разумныя га­дзіннікі, гульнявыя прыстаўкі і навушнікі былі пяццю самымі прадавальнымі відамі прадуктаў, на якія прыпадала каля 67% ад агульнага аб’ёму продажаў лічбавай электронікі на да­дзенай платформе.

Пры гэтым заказы на лічбавыя прадукты ад кітайскіх брэндаў, такіх як Huawei, Xiaomi і OPPO, пераўзыходзілі заказы ад замежных брэндаў, такіх як Apple, Samsung і Dell. Апошнім часам назіраецца таксама рост продажаў смартфонаў з 5G сярод кітайскіх спажыўцоў.

Справаздача таксама паказала, што кітайскія выпускнікі школ праявілі вялікую цікавасць і да касметычных прадуктаў. З 9 па 11 ліпеня аб’ёмы пошуку касметычнай прадукцыі на платформе Pinduoduo павялічыліся амаль на 300%. А аб’ём продажаў гэтых прадуктаў амаль падвоіўся.

З­-за ўздзеяння эпідэміі COVID­-19 падарожжы ўнутры краіны сталі асноўным выбарам для гэтай катэгорыі спажыўцоў. Паводле даных, попыт на турыстычныя прадукты ў правінцыях, уключаючы Юньнань, Хайнань і Сычуань, значна вырас пасля “гаокаа”. Паркі забаў, такія як Шанхайскі дыснейленд, былі самымі папулярнымі месцамі адпачынку сярод падлеткаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.