Кітай: вызначаны лепшыя ВНУ краіны

- 12:14Паралелі
Пеінскі ўніверсітэт, фота с сайта bumafan.ru

Цэнтр развіцця бакалаўрыята і аспірантуры пры Міністэрстве адукацыі КНР апублікаваў вынікі ацэньвання вучэбных прадметаў 2012 года.

Пеінскі ўніверсітэт, фота с сайта bumafan.ruБылі вывучаны 4 тыс. 235 дысцыплін 391 вышэйшай навучальнай і навукова-даследчай установы, ранжыраваны 95 навучальных прадметаў першай ступені сямі катэгорый. Паводле вынікаў ацэньвання, Пекінскі ўніверсітэт, Універсітэт Цынхуа і Народны ўніверсітэт Кітая занялі першыя тры месцы па 16, 14 і 9 навуковых дысцыплінах адпаведна. Перавагі трох названых ВНУ выяўляюцца ў навучанні базавым, тэхналагічным і сацыялагічным прадметам.
У 1999 годзе ў Кітаі толькі 3,8% людзей, якія мелі работу, былі з вышэйшай адукацыяй, 11,9% скончылі старшую школу, каля 39,9% — сярэднюю, пачатковай школай абмежаваліся 33,3%, а неадукаванымі заставаліся 11% работнікаў. У выніку маштабнай сістэмнай работы па развіцці сістэмы адукацыі сёння ў КНР функцыянуе больш за 3 тысячы універсітэтаў, каледжаў і вышэйшых школ, дзе вучацца да 40 мільёнаў студэнтаў, у тым ліку замежных — больш за 300 тысяч.