Кітай: Xiaomi і Samsung прадставяць смартфоны з камерай звышвысокага распазнавання

- 15:11Паралелі

Кітайская тэхналагічная кампанія Xiaomi абвясціла, што будзе выпускаць смартфоны з 64-мегапіксельнай камерай праз партнёрства з Samsung Electronics.

Па словах сузаснавальніка і прэзідэнта Xiaomi Лін Біня, 64-мегапіксельная камера, здольная здымаць звышдакладныя фатаграфіі, упершыню з’явіцца ў адным са смартфонаў ад Redmi, брэнда ў рамках Xiaomi Corporation.

Абодва бакі таксама прадставяць смартфоны з першым у сваім родзе 100-мегапіксельным датчыкам камеры, які характарызуецца найбольшай колькасцю пікселяў і самым высокім распазнаваннем. Смартфоны з такімі датчыкамі могуць зды­маць фатаграфіі з распазнаваннем 12032 на 9024 пікселі.

Апошнім часам Xiaomi  інвесціравала значныя сродкі ў паляпшэнне функцый камер сваіх смартфонаў. У 2018 годзе яна стварыла аддзел па тэхналогіях візуалізацыі, офісы якога ахопліваюць як кітайскія, так і замежныя гарады, уключаючы Шанхай, Шэньчжэнь, Токіа і Парыж, для правядзення адпаведных даследаванняў і распрацовак.

Камера з магутнымі функцыямі стала адным з ключавых фактараў канкурэнцыі сярод кітайскіх вытворцаў смартфонаў, бо рост унутранага рынку сотавых тэлефонаў спыніўся.

Пастаўкі смартфонаў у Кітаі знізіліся на 5,4% у першым паўгоддзі гэтага года, у тым ліку на 6,1% у другім  квартале. Пра гэта сведчаць даныя міжнароднай даследчай кампаніі International Data Corporation.