Кітай: Ян Ян падкрэсліла важнасць адукацыі ў рамках агульнасусветнай барацьбы супраць допінгу

- 12:17Паралелі

Новы віцэ-прэзідэнт Сусветнага антыдопінгавага агенц­тва (WADA) Ян Ян у эксклюзіўным інтэрв’ю агенцтву Сіньхуа падкрэсліла важ­насць адукацыі ў рамках агульнасусветнай барацьбы супраць ­до­пінгу.

Ян Ян стала першым прадстаўніком Кітая, які заняў кіраўніцкую пасаду ў WADA за 20 гадоў існавання агенцтва. Віцэ-прэзідэнт выказала ўпэўненасць, што неабходна не толькі даваць атлетам веды пра барацьбу з допінгам, але і фарміра­ваць іх каштоўнасці.

“Я сама была спарт­сменкай, таму ў поўнай меры ўсведамляю важ­насць адукацыі як на тэхнічным узроўні, так і ў плане каштоўнасцей”, — заявіла чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў.

Яна адзначыла, што антыдопінгавыя арганізацыі павінны не толькі тлумачыць атлетам, як пазбягаць прымянення забароненых прэпаратаў, але і выхоўваць іх зыходзячы з правільных каштоўнасцей сумленнай гульні і шчырасці.

“Яшчэ больш важнай з’яўляецца адукацыя, заснаваная на каштоўнасцях. Наша мэта — дапамагчы большай колькасці людзей, і не толькі спартсменам, зразумець, што допінг — жульніцтва. Мы спадзяёмся, што атлеты змогуць пераканацца ў неабходнасці быць “чыстымі” і будуць ганарыцца гэтым з юных гадоў. На згаданую тэму ў WADA ёсць добрыя праграмы”, — адзначыла Ян Ян.

Што тычыцца будучай працы, Ян Ян сказала, што WADA імкнецца да яшчэ большай празрыстасці, паколькі “празрыстасць вядзе да даверу”.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту.