Клімат пад кантролем

- 17:13Выхаванне, Выхаваўчая работа

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адкрылася дзіцячая навукова­эксперыментальная лабараторыя прагрэсіўнага раслінаводства.

Чырвоная стужка пры ўваходзе ў новую лабараторыю была перарэзана падчас Рэспубліканскага форуму юных даследчыкаў “Шлях у навуку”. Ва ўстанове ўпэўнены: новая лакацыя стане не толькі магчымасцю для юных даследчыкаў паглыбіць свае ўжо распачатыя даследчыя праекты, але і нагодай для навічкоў зра­біць на навуковым шляху свае першыя крокі. Новая эксперыментальная лакацыя стала падарункам для аб’яднання па інта­рэсах “Генетыка і селекцыя” ад спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за шматлікія навуковыя дасягненні яго навучэнцаў.

“Работы па вырошчванні раслін у нас вядуцца вельмі даўно, і адзін з сучасных і найбольш цікавых кірункаў — вырошчванне раслін у кантралюемым клімаце, — гаворыць Іван Русскіх, загадчык лабараторыі і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Генетыка і селекцыя”. — На працягу некалькіх гадоў мы эксперыментавалі з гідрапоннымі ўстаноўкамі, са штучным асвятленнем, з рознымі сучаснымі тэхналогіямі для зберажэння прыродных рэсурсаў пры вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, і ў нас атрымлівалася. Цяпер гэтыя нашы эксперыменты значна пашырацца”.

У новай лабараторыі з’явілася некалькі сістэм для культывавання раслін у кантралюемых умовах штучнага клімату. Сярод іх — устаноўкі прыліву і адліву, у якіх найчасцей вырошчваюцца расліны ў штучным клімаце.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 4 лістапада 2022 года.