Кніга пра чалавечнасць

Прэзентацыя трэцяга выдання кнігі “Вайна вядомая і невядомая” прайшла ў Мінску ў Гістарычнай майстэрні 20 мая. У аснове кнігі па-ранейшаму навуковыя даследаванні школьнікаў Асіповіцкага раёна, але цяпер акцэнты ў іх матэрыялах расстаўлены па-новаму. З кнігі пра цяжкасці вайны выданне ператварылася ў кнігу пра чалавечнасць у бесчалавечны час.

Складальнік кнігі настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 2 Асіповіч Неаніла Львоўна Цыганок ціка­віцца ваеннай гісторыяй ужо больш за 20 гадоў. Першае выданне “Вайна вядомая і невядомая” яна падрыхтавала яшчэ працуючы метадыстам у аддзеле адукацыі.

— Я бачыла, колькі цікавых, глыбокіх, якасных навукова-даследчых работ пішуць вучні, і хацела сабраць іх у адным метадычным дапаможніку ў якасці прыкладу для іншых, — расказала Неаніла Львоўна.

Зборнік работ, дапоўнены ўспамінамі пра ваенны час жыхароў Асіповіцкага раёна, быў выдадзены ў 2010 годзе і выклікаў цэлую хвалю лістоў з усяго свету. Пісалі нашчадкі яўрэяў, якія жылі ў гады вайны на гэтай зямлі і перажылі Халакост. Яны дасылалі фотаздымкі, успаміны, новыя звесткі. У выніку — другое выданне, абноўленае больш чым напалову.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 56, 23 мая 2019 года.

Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота аўтара.