Як сведчаць даныя, апублікаваныя Дзяржаўным упраўленнем інтэлектуальнай уласнасці КНР, за 2013 год было прынята 825 тысяч заявак на патэнтаванне вынаходстваў. Гэты паказчык перавысіў леташні на 26,3%. Такім чынам, Кітай ужо тры гады запар лідзіруе ў свеце па колькасці прынятых заявак на рэгістрацыю патэнтаў на вынаходствы.
Згодна з прыведзенымі данымі, летась у Кітаі было выдадзена 208 тысяч патэнтаў. З іх 144 тысячы атрымалі кітайскія фізічныя і юрыдычныя асобы.
У 2013 годзе сярод кітайскіх прадпрыемстваў (без Сянгана, Аомэня і Тайваня) па колькасці выдадзеных патэнтаў на вынаходствы першае месца заняла кампанія Huawei (2251 патэнт), другое — Кітайская нафтахімічная акцыянерная кампанія (1627 патэнтаў) і трэцяе — Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія ZTE (1448 патэнтаў) .
Акрамя таго, у мінулым годзе Дзяржаўнае ўпраўленне інтэлектуальнай уласнасці прыняло 22,9 тысячы міжнародных заявак на рэгістрацыю патэнтаў, пададзеных Кітаем у рамках дагавора аб патэнтнай кааперацыі.