Колькасць тых, хто звярнуўся па статус бежанца, павялічылася ў два разы

Больш як 800 тысяч чалавек у гэтым годзе падалі прашэнні аб прадастаўленні ім статусу бежанца ў краінах Еўропы, што ў два разы перавышае паказчык мінулага года. Аб гэтым паведаміла газета Times са спасылкай на даныя Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ).

“Агульная колькасць заявак на атрыманне статусу бежанца ў 38 еўрапейскіх краінах у сярэднім у гэтым годзе вагаецца ад 60 да 115 тысяч у месяц. У мінулым годзе са студзеня па жнівень у прадастаўленні прыстанішча ў Еўропе мелі патрэбу 397 тысяч чалавек, за аналагічны перыяд гэтага года з такім патрабаваннем да ўлад еўрапейскіх дзяржаў звярнуліся ўжо 834 тысячы чалавек”, — інфармавалі ва УВКБ.
Большасць жадаючых атрымаць статус бежанца ў найбольш развітых краінах Еўрасаюза з’яўляюцца грамадзянамі Сірыі, Афганістана і Ірака. Вялікая колькасць прашэнняў паступае ад працоўных мігрантаў з Албаніі.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран раней заявіў, што яго краіна мае намер прыняць да канца года тысячу бежанцаў. Усяго каралеўства абавязалася рассяліць на сваёй тэрыторыі да 2020 года 20 тысяч чалавек, гнаных вайной. Ён таксама падкрэсліў, што палітыка ўрада Вялікабрытаніі будзе накіравана на скарачэнне прытоку мігрантаў у краіну.
“Я хачу, каб узровень міграцыі падаў. Менавіта таму мы прынялі ўсе меры, якія ў нас ёсць. Мы павінны яшчэ шмат зрабіць. Гэтая сістэма не працавала да цяперашняга часу, паколькі вялікая колькасць мігрантаў прыбывала з краін ЕС”, — адзначыў Дэвід Кэмеран.