Кожная субота — на асаблівым рахунку. Расказваем пра яркія праекты шостага дня ў школе № 12 Светлагорска

Гэтая школа самая маладая ў горадзе і самая вялікая па колькасці навучэнцаў: тут атрымліваюць веды 1058 юных светлагорцаў. Установа прасторная, кожны кабінет аформлены ў сваім стылі і абсталяваны інтэрактыўнымі дошкамі.