Краіна непасед

У разгар летняй аздараўленчай кампаніі для 20 дзяцей 6-гадовага ўзросту адчыніў дзверы летні лагер дзённага знаходжання “Краіна непасед” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 6 г. Навагрудка”.

На працягу ўсёй змены — калейдаскоп цікавых падзей. Кожны наступны дзень непадобны на папярэдні і напоўнены новымі адчуваннямі і ўражаннямі, сустрэчамі з цікавым. Усе мерапрыемствы накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё элементарных турыстычных ведаў, уменняў і навыкаў.

У ходзе рэалізацыі праекта аздараўленчага лагера нашы дзеці наведваюць кінатэатр, дом-музей А. Міцкевіча, гарадскую бібліятэку, гарадскі парк і Навагрудскі замак, арганізоўваеццца прагляд спектакля ў школе мастацтваў. Ладзяцца экскурсіі ў пажарную і вайсковую часткі.

Спадзяёмся, што дні ў лагеры запомняцца незабыўнымі ўражаннямі!

Іна БАХАР,
выхавальніца ясляў-сада № 6 Навагрудка.