Міністэрствам адукацыі КНР апублікаваны абноўлены спіс замежных ВНУ, дыпломы якіх прызнаюцца ў Кітаі. У яго ўключаны 542 расійскія ВНУ. Па гэтым паказчыку Расія займае трэцяе месца, саступаючы толькі ЗША і Японіі. Усяго ў пералік трапілі звыш 10 тысяч ВНУ з 43 краін. Сярод іх таксама 177 украінскіх, 45 беларускіх і 19 узбекскіх ВНУ.
Уключаныя ў спіс расійскія ВНУ падзелены на такія профілі, як універсальны (85), політэхнічны (175), педагагічны і лінгвістычны (78), эканамічны (39), юрыдычны (11), медыцынскі (48), сельскагаспадарчы (59), профілі дзяржаўнай службы (16), спорту і фізкультуры (12), архітэктуры (11) і сэрвісу (8).
Па афіцыйных даных, сёння каля 25 тысяч кітайскіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю ў Расіі. Колькасць расійскіх студэнтаў, якія вучацца ў КНР, складае каля 15 тысяч чалавек.
У снежні 2012 года Кітай і Расія падпісалі Праграму дзеянняў кітайска-расійскага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, згодна з якой бакі плануюць да 2020 года павялічыць узаемны абмен навучэнцамі да 100 тысяч чалавек.
Паводле ацэнкі экспертаў, у 2013 годзе больш за 450 тысяч маладых кітайцаў адправіліся за мяжу для атрымання адукацыі. У 2012 годзе 399,6 тысячы кітайскіх юнакоў і дзяўчат паступілі ў замежныя ВНУ.