Краязнаўцы з дыпломамі

- 13:00Навіны рэгіёнаў

Каманда Гомельскай вобласці ўвайшла ў тройку лідараў на Рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў.

Злёт прайшоў на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і края­знаўства ў межах акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. У ім прынялі ўдзел 35 навучэнцаў — актывістаў краязнаўчага руху, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсаў.

Гомельшчыну прадстаўляла каманда Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Праграма злёту ўключала не толькі адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы, але і штодзённыя конкурсы паміж дэлегацыямі.

Удзельнікі з Гомельскай вобласці заваявалі чатыры дыпломы Міністэрства адукацыі і два дыпломы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.