Крэатыўнасць, кампетэнтнасць і творчы падыход

- 10:21Адукацыйная прастора

Такія якасці паказалі педагогі Віцебскай вобласці пры стварэнні кантэнту

У мінулым навучальным годзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў нашай краіне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу. Яго мэтай з’яўляецца навукова-метадычнае забеспячэнне, накіраванае на аптымізацыю арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнай сярэдняй адукацыі. Увесь аб’ём матэрыялу, якім трэба было напоўніць новы адукацыйны кантэнт, быў падзелены паміж абласнымі інстытутамі развіцця адукацыі нашай краіны. Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі таксама атрымаў заданне распрацаваць пэўны аб’ём матэрыялаў. Кіраванне гэтым працэсам (а ён працягваецца да гэтага часу) ажыццяўляла каманда метадыстаў ВАІРА пад кіраўніцтвам начальніка цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці Валянціны Уладзіміраўны ПІКУЛІК, якая з’яўляецца каардынатарам гэтай работы па Віцебскай вобласці. Сёння Валянціна Уладзіміраўна расказвае пра сваю работу і калег па распрацоўцы адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу.

В.У.Пікулік.

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі атрымаў заданне распрацаваць матэрыялы па 17 пазіцыях: па 4 вучэбных прадметах на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (“Беларуская мова”, 2 клас; “Літаратурнае чытанне”, 3 клас; “Руская мова”, 4 клас; “Матэматыка”, 4 клас) і па 13 вучэбных прадметах на II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (“Беларуская мова”, 7 клас; “Руская мова”, 7, 10, 11 класы; “Руская літаратура”, 8 клас; “Алгебра”, 8 клас; “Геаметрыя”, 10, 11 класы; “Інфарматыка”, 8, 10, 11 класы; “Біялогія”, 8 клас; “Мастацтва”, 9 клас).

Валянціна Уладзіміраўна паведаміла, што метадысты інстытута павінны былі ў пэўны тэрмін арганізаваць творчыя групы па стварэнні матэрыялаў, азнаёміць педагогаў з метадычнымі патрабаваннямі, не толькі навучыць іх рабіць якасны відэаролік (пры гэтым метадысты асвойвалі розныя праграмы, вывучалі асаблівасці методыкі правядзення анлайнурока), але і дапамагчы сфармуляваць задачы з пазіцыі вучняў, стварыць тэставыя заданні для самаправеркі, падабраць пры неабходнасці дадатковы матэрыял.

Затым, калі матэрыялы праходзілі экспертную праверку ў АПА і НІА, метадысты ВАІРА цесна супрацоўнічалі з экспертамі, аператыўна ўносілі праўкі, дапамагалі настаўнікам карэкціраваць відэафрагменты, абмяркоўвалі прамежкавыя вынікі на рэспубліканскіх і абласных вэбінарах. Адначасова ішла работа па стратэгіі актыўнага ўкаранення матэрыялаў рэсурсу ў адукацыйны працэс, па азнаямленні бацькоў і грамадскасці з яго магчымасцямі. Наогул на метадыстаў цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці інстытута лягла сурёзная адказнасцьвыканаць пастаўленую задачу на высокім узроўні.

Самы вялікі абём заданняў (71 модуль на рускай мове і 71 модуль на беларускай мове па вучэбным прадмецеМатэматыка. 4 клас”) атрымала метадыст цэнтра А.А.Пашкевіч, — расказала начальнік цэнтра. — Было створана 5 творчых груп па распрацоўцы матэрыялаў для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання, у склад якiх увайшлі творчыя педагогі пачатковых класаў Наваполацка, а таксама 4 творчыя групы педагогаў Глыбоцкага раёна для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання. Яны прадэманстравалі творчасць і крэатыўнасць у прадастаўленні відэаматэрыялаў дляТэматычнага медыягіда” (у 4 чвэрці 2019/2020 навучальнага года на сайце ВАІРА зявіўся карысны рэсурс для тых, хто не можа па шэрагу прычын наведваць навучальную ўстанову).

Метадыст інстытута А.А.Пашкевіч працуе ў цесным узаемадзеянні не толькі з творчымі групамі, але і з экспертамі АПА А.Л.Аляксеевай і Н.У.Сіваковай. Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх удзельнікаў праекта, атрыманы станоўчыя ацэнкі ад экспертаў і рэкамендацыі аб тым, што матэрыялы могуць быць прапанаваны для размяшчэння на партале. На сёння 112 модуляў ужо размешчаны.

Работа ўсіх удзельнікаў праекта была высокапрафесійнай, — падкрэсліла Валянціна Уладзіміраўна. — Педагогі праявілі крэатыўнасць, метадычную кампетэнтнасць і творчы падыход у распрацоўцы модуляў.

Сярод такіх педагогаў можна адзначыць настаўніц гімназіі 2 Наваполацка І.М.Голубеву і С.В.Белагорцаву; настаўніц базавай школы 10 Наваполацка Т.В.Латышонак і Т.Г.Паўлушыну; настаўніцу Т.Л.Малько і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы 12 Наваполацка В.Ю.Юшкевіч; настаўнікаў Г.С.Вальмус, У.В.Цымановіча і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы 14 Наваполацка В.А.Кецко; настаўнікаў Пліскага дзіцячага садасярэдняй школы Глыбоцкага раёна М.К.Грыгаровіч, М.К.Плавінскую і У.Ф.Плавінскага; настаўніцу Карабоўскага дзіцячага садасярэдняй школы імя Р.І.Мацеюна Н.В.Турчыновіч; настаўніцу Мярэцкаўскага дзіцячага садабазавай школы І.М.Шыпіла.

Метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі І.В.Фокіна курыруе работу па стварэнні матэрыялаў па вучэбных прадметах “Руская мова. 4 клас” (27 модуляў) і “Літаратурнае чытанне. 3 клас” (40 модуляў).

А.А.Пашкевіч.

Прааналізаваўшы магчымасці і актыўнасць настаўнікаў вобласці, Ірына Вітальеўна прапанавала ў склад творчай групы па вучэбным прадмеце “Руская мова. 4 клас” уключыць педагогаў устаноў адукацыі Чыгуначнага раёна Віцебска, а ў творчую групу, якая распрацоўвае матэрыялы па прадмеце “Літаратурнае чытанне. 3 клас”, — педагогаў устаноў адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.

— Усе творчыя групы стварылі выдатны кантэнт, прадэманстраваўшы тым самым высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, — пацвердзіла В.У.Пікулік. — Як вынік, усе распрацаваныя матэрыялы былі прыняты, з іх 18 модуляў былі прыняты з першага разу без заўваг: 13 модуляў распрацаваны настаўніцай сярэдняй школы № 31 імя В.Харужай Віцебска Л.В.Стальмаковай, а 5 модуляў — З.А.Краўчанка з гімназіі № 7 Віцебска.

На працягу ўсяго перыяду стварэння матэрыялаў І.В.Фокіна праводзіла вочныя і завочныя кансультацыі для ўдзельнікаў творчых груп, падчас якіх абмяркоўваліся заўвагі, недакладнасці, памылкі, вызначаліся шляхі і спосабы іх выпраўлення.

Як адзначыла кіраўнік цэнтра, з некаторымі асаблівасцямі ў арганізацыі работы па стварэнні рэсурсу сутыкнулася метадыст цэнтра Л.Г.Хамёнак, якая атрымала заданне падрыхтаваць матэрыялы па вучэбным прадмеце “Беларуская мова. 2 клас”. Справа ў тым, што ў Віцебскай вобласці ўсе ўстановы адукацыі з беларускай мовай навучання размешчаны ў сельскай мясцовасці, таму менавіта сельскія педагогі актыўна ўключыліся ў гэты працэс. У Докшыцкім раёне былі створаны 4 творчыя групы, куды ўвайшлі 15 педагогаў. Узначальвала работу творчых груп А.І.Жук, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Докшыцкага раёна, якая мае вялікі вопыт метадычнай работы, з’яўляецца кампетэнтным, кваліфікаваным спецыялістам.

Метадыст Л.Г.Хамёнак арганізавала завочнае кансультаванне членаў творчых груп, праводзіла карэкціроўку мэт, задач, тэстаў модуляў. Работа вялася сумесна з экспертам НІА І.П.Русак, якая аказвала дзейсную метадычную дапамогу. Усе модулі па трэцяй і чацвёртай чвэрцях былі здадзены ў тэрмін.

Стварэннем матэрыялаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова. 7 клас” кіравала метадыст цэнтра В.Л.Паўсцяная. Прааналізаваўшы педагагічны вопыт настаўнікаў, эфектыўнасць іх удзелу ў распрацоўцы падобных матэрыялаў для “Тэматычнага медыягіда”, створанага ВАІРА вясной 2020 года як дыстанцыйнага адукацыйнага рэсурсу ва ўмовах пандэміі, яна прапанавала арганізаваць 4 творчыя групы, якія аб’ядналі настаўнікаў Наваполацка, Віцебска (Першамайскі раён), Аршанскага і Талачынскага раёнаў.

У Наваполацку творчую групу ўзначаліла настаўнік-метадыст пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь—2017” С.Л.Румянцава, у Оршы — настаўніца сярэдняй школы № 17 Оршы А.М.Саўчанка, у Віцебску — настаўніца сярэдняй школы № 31 імя В.З.Харужай Віцебска А.У.Кавалёва, у Талачынкім раёне — настаўніца Коханаўскай сярэдняй школы імя І.П.Кожара Талачынскага раёна Ж.Л.Бераснякова.

В.Л.Паўсцяная як куратар стварэння вучэбных матэрыялаў для рэсурсу не толькі ажыццяўляла арганізацыйна-метадычнае кіраванне, метадычнае кансультаванне, праверку і карэкціроўку зместу матэрыялаў, але і, каб паскорыць працэс падрыхтоўкі і здачы відэа, некалькі разоў пераагучвала відэа, асабіста распрацоўвала тэставыя заданні. Працуючы з настаўнікамі, яна прымала іх ідэі, прыходзіла на дапамогу, калі на месцах нешта атрымлівалася не так, як задумана. Вольга Леанідаўна з’яўляецца ўдзельнікам кожнай творчай групы і, як і ўсе настаўнікі, непакоiцца, хварэе за свой метадычны прадукт, за метадычны прадукт Віцебскай вобласці.

— Зладжаная работа аднадумцаў, наладжанае ўзаемадзеянне метадыста абласнога інстытута, настаўнікаў вобласці і эксперта з НІА дазволілі выканаць работу па напаўненні рэсурсу вучэбнымі матэрыяламі якасна і ў вызначаныя тэрміны, — адзначыла В.У.Пікулік.

Работай па стварэнні матэрыялаў па прадметных курсах “Руская мова. 7 клас”, “Руская мова. 10 клас”, “Руская літаратура. 8 клас” кіруе метадыст цэнтра В.А.Бугай. У свой творчы калектыў яна ўключыла лепшых прадстаўнікоў вобласці, якія выкладаюць рускую мову і літаратуру. Настаўнікі В.І.Кулінок і А.М.Бяляева працавалі ў складзе творчых груп, а А.В.Ратомская, Н.М.Раманава, В.Я.Дабравольская стваралі ўсе матэрыялы самастойна.

Вольга Аляксандраўна не толькі ўзгадняла працу творчых груп, кансультавала педагогаў, правярала вучэбныя модулі, карэкціравала відэаролікі ў праграме відэамантажу Adobe Premiere Pro, працавала з экспертамі, але і сама ўключылася ў работу: у складзе творчай групы, якая стварала матэрыялы да вучэбнага курса “Руская мова. 10 клас”, распрацоўвала прэзентацыі да відэафрагментаў і тэставыя заданні.

Метадыст цэнтра Н.У.Сулім адказвае за стварэнне матэрыялаў па вучэбных прадметах “Алгебра. 8 клас” і “Геаметрыя. 10 клас”. У творчыя групы яна запрасіла лепшых педагогаў Віцебскай вобласці: лектараў на павышэнне кваліфікацыі, удзельнікаў рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, настаўнікаў-метадыстаў.

Стварыць матэрыялы высокага ўзроўню якасці стала магчыма дзякуючы прафесійнаму падыходу Н.У.Сулім, бо яна арганізоўвала работу настаўнікаў з розных гарадоў у аддаленым рэжыме; падштурхоўвала настаўнікаў асвойваць новыя тэхналогіі, без якіх немагчыма стварыць якасныя модулі па прадметах; карэкціравала творчае бачанне педагогаў у адпаведнасці з патрабаваннямі, пазначанымі ў палажэнні Міністэрства адукацыі; працавала з адміністрацыямі ўстаноў адукацыі, тлумачачы неабходнасць карэкціроўкі загружанасці настаўнікаў, якія ўвайшлі ў склад творчых груп, пры выкананні асноўнай работы; правярала матэрыялы вучэбных модуляў перад размяшчэннем на адукацыйнай платформе.

Матэрыялы па вучэбным прадмеце “Біялогія. 8 клас” распрацоўваў творчы калектыў з 3 чалавек: аўтар падручніка “Біялогія. 8 клас” І.Г.Бедарык, настаўніца сярэдняй школы № 29 імя В.В.Піменава Віцебска, А.А.Тухто, настаўніца Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна, метадыст цэнтра Н.М.Суханава.

— Мэтананакіраваная работа калектыву забяспечыла магчымасць у пастаўленыя тэрміны стварыць унікальны кантэнт, хоць падчас i ўзнікалі некаторыя цяжкасці. Педагогі сутыкнуліся з тым, што ва ўстановах адукацыі няма спецыялізаваных, абсталяваных неабходнай апаратурай кабінетаў, якія дазваляюць зрабіць якасны відэаролік, — расказала кіраўнік цэнтра. — Таму запіс вiдэа адбываўся на базе ВАІРА. 

Акрамя таго, у настаўнікаў на момант пачатку работы не было неабходных навыкаў па стварэнні відэафрагментаў. У вынiку гэтага вялікая нагрузка лягла на метадыста цэнтра Н.М.Суханаву, якая каардынавала работу педагогаў, кансультавала па пытаннях, якія ўзнікаюць ва ўдзельнікаў творчай групы пры стварэнні модуляў, аналізавала створаны матэрыял, карэкцiравала тэставыя заданні, прыдумвала канцэпцыю падачы матэрыялу ў відэароліку, працавала з экспертамі, тлумачачы пазіцыі педагогаў, якія стваралі гэтыя матэрыялы.

Не выпадковы быў выбар Віцебскай вобласці для стварэння матэрыялаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва. 9 клас”, бо ў праграме плануецца вывучэнне тых напрамкаў і твораў мастацтва, якія ярка прадстаўлены мастакамі Віцебска. Кіравала стварэннем гэтых матэрыялаў метадыст цэнтра В.Я.Котава.

Работу над модулямі размеркавалі паміж настаўнікамі вобласці: Л.М.Лаўцэвіч з Глыбоцкай раённай гімназіі, настаўніцай гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна Віцебска Т.А.Цечуешавай і іншымі. В.Я.Котава знаходзіла і выкарыстоўвала ўсе магчымасці, якія дазволілі стварыць цікавыя матэрыялы, раілася з экспертам АПА М.М.Голубавай, вырашала праблемы, якiя ўзнікалі падчас экспертызы. Матэрыялы па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” (8 і 10 класы) ствараліся групамі творчых настаўнікаў пад кіраўніцтвам метадыстаў інстытута В.В.Лазінскай і Н.З.Пятровай.

У творчыя групы сабраны лепшыя настаўнікі-практыкі Віцебскай вобласці, сярод якіх настаўніца гімназіі № 1 Оршы М.В.Сібірцава; настаўніца сярэдняй школы № 12 Оршы Н.Р.Снытко; настаўніца сярэдняй школы № 8 Віцебска Т.М.Батура; настаўніца сярэдняй школы № 31 імя В.З.Харужай Віцебска Л.К.Мальгіна; настаўнікі Глыбоцкай раённай гімназіі Л.А.Раманчук і А.С.Гігола; настаўніца сярэдняй школы № 10 Віцебска І.Я.Булгакава; настаўнік сярэдняй школы № 2 Наваполацка А.М.Родзюшкін.

— Метадысты інстытута забяспечвалі работу творчых груп, з’яўляючыся не толькі памочнікамі, але часцей і натхняльнікамі, прапаноўваючы цікавыя дыдактычныя хады па ажыццяўленні задуманага, — падкрэсліла В.У.Пікулік. — Дзейнасць па стварэнні матэрыялаў яшчэ не скончана, наперадзе стварэнне матэрыялаў для 11 класа, матэрыялаў для беларускамоўных школ, распрацоўка метадычных рэкамендацый па выкарыстанні матэрыялаў рэсурсу ў адукацыйным працэсе, стварэнне вучэбных заняткаў для педагогаў — слухачоў курсаў, тэматычных семінараў па эфектыўным выкарыстанні матэрыялаў рэсурсу. Але самае важнае, што створаныя матэрыялы дазволяць забяспечыць сучасную адукацыю пры захаванні яе фундаментальнасці з улікам патрэб асобы, грамадства і дзяржавы. 

Падрыхтавала Ала КЛЮЙКО.