Крок да мастацтва

15 снежня вучні Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў рамках акцыі “Нашы дзеці” пабывалі на экскурсіі ў сваім родным Наваградку, наведалі карцінную галерэю Кастуся Качана.

Дзеці з велізарным задавальненнем акунуліся ў атмасферу творчасці і мастацтва, пазнаёміліся з карцінамі Кастуся Качана. Прыемна было слухаць аповед экскурсавода на роднай мове. Беларускі нацыянальны каларыт прысутнічае ў кожнай карціне.

Тэматыка творчасці мастака была вельмі блізкая нашым сельскім дзецям: жыццё маленькіх вёсак. Атмасфера мастацкай творчасці паглынула дзяцей. Прыемна было слухаць фартэпіянны музычны твор “Да Элізы” Бетховена ў выкананні нашага вучня Улада Катлоўскага, які стаў уладальнікам падарункавага набору паштовак ад мастака.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.