Крокамі грамадзяніна

- 15:54Нам пішуць

20 снежня 2018 года ў Гарадзечанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Навагрудскага раёна адбылося чарговае пасяджэнне ШАГ — Школы актыўнага грамадзяніна па тэме “Будучыня Беларусі — гэта мы!”. Удзел узялі навучэнцы 8—11 класаў, а таксама запрошаны госць — старшыня Ладзеніцкага сельскага выканаўчага камітэта Пётр Мікалаевіч Калядзюк.

Інфармацыйныя блокі сустрэчы: “Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”; “Дзіцячае “Еўрабачанне-2018”; “Рэспубліканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі”.

У рамках сустрэчы Пётр Мікалаевіч пацікавіўся ў навучэнцаў пра выбар іх будучай прафесіі, пра тое, якой яны бачаць сваю будучыню, выказаў упэўненасць аб тым, што наша краіна можа разлічваць на моладзь і маладое пакаленне. Адказнае слова перад навучэнцамі трымала дырэктар установы адукацыі Святлана Іванаўна Шушкевіч.

Школьнікі і госці змаглі азнаёміцца з мультымедыйнай прэзентацыяй “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі снежня”, падрыхтаванай Нацыянальным інстытутам адукацыі, разабралі пытанні гэтай сустрэчы і абмяняліся ўражаннямі ад новай інфармацыі. А самае галоўнае — меркаванне кожнага не засталося без увагі.

Алена ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.