“Крутое” лета

- 11:20Адукацыйная прастора

Лета — выдатны час для цікавых гульняў, забаў і заняткаў, умацавання здароўя, атрымання станоўчых эмоцый і раскрыцця творчага патэнцыялу. У гэтым упэўнены педагогі і выхаванцы профільнага аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем “К.Р.У.Т.О” (Команда Ребят, Умеющих Трудиться и Отдыхать), які працаваў у гімназіі Ганцавіч.

25 хлопчыкаў і дзяўчынак правялі частку летніх канікул надзвычай цікава і весела. Сумаваць не давялося нікому. Захапляльная праграма дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы, атрымаць зарад жыццёвай энергіі і здароўя.

9 дзён адпачынку былі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Сярод іх — працоўныя дэсанты, шоу-праграма “Воображариум”, спартыўна-забаўляльная гульня “Весялуха”, музейна-гульнявая праграма “Хто хоча стаць краязнаўцам?”, экскурсія ў краязнаўчы музей “Старая кватэра”, дыскатэка ў стылі 80-х, фестываль добрых манер “Будзьце ласкавы” і інш.

Педагогі гімназіі лічаць, што адпачынак павінен быць не толькі вясёлым і актыўным, але найперш бяспечным. Гэта галоўная ўмова дзіцячых канікул. Для выхаванцаў былі арганізаваны сустрэчы са следчым раённага Следчага камітэта М.С.Сабко і інспектарам ІСН К.А.Кірык. Падчас зацікаўленай гутаркі гімназісты дзяліліся планамі на будучыню, вучыліся будаваць траекторыю паспяховага ўласнага жыцця.

Дзеці правялі цікавыя і незабыўныя дні ў лагеры. Змена завяршылася, але лета працягваецца. Наперадзе ў вучняў шмат часу для адпачынку і карысных спраў.

Святлана ПІВАВАРЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі Ганцавіч.
Фота аўтара.