Крызісны саміт па бежанцах на Балканах склікае еўракамісія

- 16:15Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер у сувязі з надзвычайным становішчам у краінах заходніх Балканаў з-за міграцыйнага крызісу склікаў на 25 кастрычніка сустрэчу лідараў асобных краін — членаў ЕС. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным камюніке Еўракамісіі.

“У сувязі з надзвычайным становішчам у краінах заходніх Балканаў, праз якія праходзіць адзін з маршрутаў мігрантаў у ЕС, узнікае неабходнасць у больш цесным супрацоўніцтве, больш шырокіх кансультацыях і непасрэднай аператыўнай дзейнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю ўвечары ў штаб-кватэры Еўракамісіі ў Бруселі. Адзначаецца, што яе мэтай будзе ўзгадненне сумесных аператыўных заключэнняў, якія могуць быць неадкладна рэалізаваны. На пасяджэнне запрошаны лідары Аўстрыі, Балгарыі, Харватыі, былой Югаслаўскай Рэспублікі Македоніі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі і Славеніі. На мерапрыемстве таксама будуць прысутнічаць прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск, прэм’ер-міністр Люксембурга, які старшынствуе ў Савеце ЕС, і Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў.