Культура бяспекі змалку

- 11:20Навіны рэгіёнаў

Фарміраванне культуры бяспекі ў дзяцей — важны напрамак выхаваўчай работы ясляў-сада № 30 Баранавіч. Педагогі рыхтуюць малышоў да сустрэчы з рознымі складанымі і часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі, вучаць правілам паводзін у іх.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца дарожнай бяспецы. Ва ўстанове дзейнічае пляцоўка, якая з’яўляецца практычным дапаможнікам у навучанні дзяцей правілам бяспечных паводзін. Яна размешчана ў крокавай даступнасці для ўсіх узроставых груп. Гэта горад у мініяцюры. Тут усталяваны дарожныя знакі, святлафор, заправачная калонка, макеты прыпынкаў грамадскага транспарту і паста ДАІ, ёсць штучныя няроўнасці. У залежнасці ад задач пляцоўку, прызначаную для язды на веласіпедах, самакатах і руху пешаходаў, можна дапоўніць іншымі дарожнымі знакамі, гульнявым абсталяваннем і модулямі.

Падчас гульнявой дзейнасці дзеці ў цікавай і нязмушанай форме змалку засвойваюць веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія, хочацца спадзявацца, абавязкова стануць ладам жыцця.

Вера СЕГЕН,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ясляў-сада № 30 Баранавіч.