Купальскія вяночкі

“Купалінка, Купалінка! Дзе ж твая дочка? Кветачкі рве, кветачкі рве, вяночкі звівае”, — спявала дзяўчынка сваёй матулі, ідучы з саду дадому. Такую карціну нярэдка можна назіраць побач з нашай установай адукацыі, таму што кожнае лета пад смалістымі хвоямі чысцінскага ясляў-сада № 1 Маладзечанскага раёна ажывае чароўная купальская казка. А стварае яе музычны кіраўнік Алена Юр’еўна Сергіевіч.

На працягу многіх гадоў у чысцінскім яслях-садзе № 1 Маладзечанскага раёна праводзяцца народныя святы, фальклорныя забавы, музычныя гульні. І гэты год не стаў выключэннем. Сёлета прайшло цудоўнае свята, якое дапамагло сфарміраваць у дашкольнікаў устойлівую цікавасць да самастойных выказванняў на беларускай мове, стымулявала музычную творчасць.

— У Год малой радзімы нельга было не звярнуць увагу на творчасць знакамітых песняроў Беларусі. Менавіта таму купальскае свята ладзілася па матывах твораў Янкі Купалы, што садзейнічала захаванню гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, — адзначае Алена Юр’еўна Сергіевіч.

Купалле стала святам мастацтва, паэзіі, было лёгка, радасна ўспрынята дзецьмі і іх бацькамі. Напярэдадні свята дзеці і выхавальнікі выбралі своеасаблівага тамаду — Купаліша, які кіраваў святочным шэсцем. Хлопцы і дзяўчаты апрануліся ў нацыянальнае адзенне, упpыгoжылі cябe зeлянiнaй, вянкамі з пaлявыx квeтaк. Выхавальнікі і тамада з вяcёлымi пecнямi aбыходзілі сад, зaпpaшaючы ўcix нa cвятa. З музыкай, танцамі, скокамі купальскі гурт выйшаў да найбліжэйшага лесу пад песню “Йшла Купала сялом, сялом”. На працягу святкавання дзеці пераскоквалі праз агонь, збіралі зёлкі, былінкі, травы, плялі вянкі і пускалі іх на ваду, ігралі на музычных інструментах. А дапамагалі ім у гэтым Паўлінка, Русалка і Якім. Песнямі суправаджаліся карагоды і гульні, завадатарамі якіх з’яўляліся Купалінка і Купаліш. Кyльмiнaцыяй свята сталі пoшyкi пaпapaць-квeткi — ciмвaлa шчacця.

Мерапрыемства паспрыяла сумеснай гульнявой і мастацкай дзейнасці бацькоў і дзяцей: бацькі выконвалі галоўныя ролі, вадзілі карагоды і спявалі разам з дзецьмі, прымалі ўдзел у афармленні пляцоўкі, пашыве беларускага аддзення.

Купалле — не першае і не адзінае свята ў творчай скарбонцы музычнага кіраўніка А.Ю.Сергіевіч. Дажынкі, Каляды, Багач, Кірмаш — да падрыхтоўкі кожнага з іх педагог падыходзіць вельмі адказна. Каб зрабіць мерапрыемства найбольш аўтэнтычным, старанна вывучае матэрыял, рыхтуе посуд, адзенне, кветкі, рушнікі, інструменты. Алена Юр’еўна гарыць сваёй ідэяй і натхняе ёй іншых — бацькоў, выхавальнікаў, спецыялістаў.
Паступова і незаўважна выхоўваецца любоў да роднага краю, яго гісторыі і традыцый, духоўнасці, якая закладзена ў старажытных песнях і легендах, гульнях і танцах; фарміруецца пачуццё гонару за лепшых прадстаўнікоў нашага народа. Зварот да народнай педагогікі, нацыянальнага фальклору ў адукацыйным працэсе дае станоўчыя вынікі.

Таццяна ЛАЗАР,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
чысцінскага ясляў-сада № 1 Маладзечанскага раёна.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *