Курэнне — учарашні дзень

Штогод у трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Дзень барацьбы з курэннем. Пра тое, што кропля нікаціну забівае каня, ведаюць усе, у тым ліку і заўзятыя курцы. Ведаюць людзі і пра тое, што тытунёвы дым з’яўляецца прычынай многіх захворванняў, што тыя, хто курыць, губляюць ад трох да пяці гадоў жыцця ў параўнанні з людзьмі, што не кураць. Асаблівы непакой выклікае прыхільнасць да цыгарэт падлеткаў і дзяцей.

У Падсолтаўскім ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці навучэнцы і педагогі не засталіся ў баку ад Міжнароднага дня адмовы ад курэння. Ва ўстанове адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень здароўя пад дэвізам «Курэнне — учарашні дзень. Сённяшні — здароўе!». Праведзены анкетнае апытанне навучэнцаў «Маё стаўленне да курэння», конкурс прафілактычных лістовак. Лепшыя лістоўкі дзеці ўручылі сваім бацькам і жыхарам аграгарадка Падсолтава.

Знакавым мерапрыемствам стаў турнір па валейболе паміж зборнымі камандамі юнакоў нашай установы адукацыі, гімназіі Мсціслава і Курманаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, у якім юнакі нашага ўстановы атрымалі перамогу, атрымалі дыплом першай ступені і памятны падарунак — валейбольны мяч.

У шосты школьны дзень ва ўстанове прайшоў Дзень здароўя. Дзеці з вялікім энтузіязмам удзельнічалі ў вясёлых эстафетах, рухомых гульнях, конкурсах. Спаборніцтвы праходзілі весела, эмацыйна, без празмернай фізічнай нагрузкі, а гэтаму спрыяла жывая зацікаўленасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу —навучэнцаў, педагагічных работнікаў і бацькоў.

Валянціна АГЕЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Падсолтаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна.