“Курс” для падлеткаў

- 11:47Сацыяльны ракурс

У падлеткавым узросце асабліва важна мець побач дарослага, з якім можна шчыра пагаварыць, проста звярнуцца па падтрымку і параду. Каб дапамагчы ў вырашэнні асабістых праблем і прадухіліць супрацьпраўныя паводзіны, на базе Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі быў створаны раённы клуб для падлеткаў “Курс”.

Фота да матэрыяла: “Курс” для падлеткаў.Сімвалам клуба выбралі паветранага змея, які азначае адначасова і высокі палёт юнакоў да мары і творчасці, і ўпэўненую падтрымку з зямлі — ад дарослых, якія дапамагаюць выбраць правільны курс.

У кастрычніку адбылося першае ў гэтым вучэбным годзе пасяджэнне клуба.Сабраліся вучні ўстаноў адукацыі горада, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, дэпутаты Маладзёжнага парламентапры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў і яго каардынатар Святлана Вячаславаўна Крынская, спецыяліст Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ніна Мікалаеўна Жураўская, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Раманаўна Міклаш, старшыня РС ГА “БРПА” Таццяна Віктараўна Сазановіч.

Фота да матэрыяла: “Курс” для падлеткаў.Абмеркавалі магчымыя матывы ўзнікнення шкодных звычак у падлеткаў, атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні пра здаровы лад жыцця, уздзеянне алкаголю, тытуню, наркотыкаў на арганізм чалавека. Падлеткі прапанавалі пытанні, якія хацелі б абмеркаваць на наступных сустрэчах.

Напрыканцы мерапрыемства на вуліцах горада члены клуба правялі інтэрактыўную акцыю “Місія — жыць!”, якая дала старт аднайменнай раённай антынаркатычнай акцыі. Падлеткі раздалі мінакам лістоўкі з жыццесцвярджальным заклікам: “Колькі б вам ні было гадоў — гэта самы зручны ўзрост, каб Любіць, Марыць і Радавацца Жыццю!”

Таццяна САЗАНОВІЧ,
педагог-арганізатар Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.