Квест-бук «Мой горад Мінск» распрацавалі ў сталічным дзіцячым садзе № 561

- 11:04Образование

Падчас віртуальнай экскурсіі выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту могуць удзельнічаць у стварэнні сюжэту, зыходзячы са сваіх магчымасцей і фантазіі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Квест-бук «Мой горад Мінск» пашырае ўяўленні хлопчыкаў і дзяўчынак аб родным горадзе, робіць адукацыйны працэс мабільным, аб’ядноўвае педагогаў, дзяцей і бацькоў.

– Дашкаляты могуць адчуць сябе экскурсаводамі, галоўнымі героямі квеста, карэспандэнтамі або турыстамі, – тлумачыць стваральніца экскурсіі выхавальніца Ала Жгун. Наша задачаазнаёміць малых з 10 асноўнымі славутасцямі Мінска: плошчамі Перамогі, Незалежнасці, Якуба Коласа, Траецкім прадмесцем, Нацыянальнай бібліятэкай, Белдзяржцыркам, заапаркам, дзіцячай чыгункай імя К.С. Заслонава, Цэнтральным дзіцячым паркам імя М. Горкага і «Мінск-Арэнай». Кожны разварот квест-бука прысвечаны знакаваму абекту горада і змяшчае фатаграфіі, даступны тэкст, інфаграфіку, канверт з заданнем, значкі «лайк» для ацэнкі і самаацэнкі і «фотаапарат» для творчых і сумесных сямейных заданняў.

Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з квест-букам дазваляе педагогу рэалізоўваць мэты і задачы патрыятычнага выхавання дзяцей праз апору на іх пачуццёвую сферу, адбор ведаў, актуальных для выхаванцаў пэўнага ўзросту, індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход і г.д. Гэты дапаможнік можна выкарыстоўваць на занятках, у індывідуальнай рабоце, падчас забаў і сюжэтных гульняў. Дапаўняюць змест квест-бука QR-коды, праз якія можна перайсці на дадатковыя фота- і відэаматэрыялы, цікавыя факты.    

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота з архіва ўстановы