Квітней, мая радзіма! Квітней, наш дзіўны сад!

- 16:03Нам пішуць

Якой цеплынёй, энергіяй і сілай напаўняе родны і дарагі сэрцу куточак, дзе мы нарадзіліся, дзе прайшлі гады дзяцінства! Але і малой радзіме патрэбна падтрымка і энергія маладога пакалення. У нашай установе адукацыі было праведзена шмат акцый, прысвечаных Году малой радзімы. Адной з самых яркіх і запамінальных падзей года стала закладка яблыневага саду з першымі 40 саджанцамі маладых дрэўцаў.

Фота да матэрыяла: Квітней, мая радзіма! Квітней, наш дзіўны сад!Дзень пасадкі дрэўцаў выдаўся сонечны і цёплы. Гэта было сапраўды вялікае свята як для вучняў, так і для дарослых. І тое, што работа праходзіла непасрэдна з удзелам вучняў, несумненна, — значны момант. На тварах — усмешкі, бо так прыемна рабіць свет лепшым добрымі справамі.

Працуючы ў яблыневым садзе, школьнікі будуць набываць навыкі садаводства. Для кагосьці гэта стане захапленнем, а хто-небудзь, магчыма, абярэ прафесію садавода ці агранома.

Мы ўпэўнены, што пасадка яблыневага саду застанецца ў сэрцах і вучняў, і дарослых. Гэтыя маладыя дрэўцы абавязкова прынясуць карысць і не раз пацешаць сакавітымі пладамі не адно пакаленне — нашых будучых навучэнцаў.

Алег ЛЕАНОВІЧ,
дырэктар Вялікашылавіцкага ясляў-сада — базавай школы Слонімскага раёна.