Лагер у фальварку

У Ленінскім раёне Гродна кругласутачны выязны аздараўленчы лагер працы і адпачынку арганізаваны на базе аграсядзібы “Каралiнскi фальварак Тызенгаўза”.

Сядзібны комплекс уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць, што дазваляе дзецям акунуцца ў атмасферу XVIII стагоддзя. Навучэнцы Гродзенскай гарадской гімназіі маюць тут магчымасць і зарабіць свае першыя грошы.

У аграсядзібе дзеці, акрамя працоўнай дзейнасці, катаюцца на конях, ствараюць вырабы з саломкі і керамікі, займаюцца роспісам кубкаў, знаёмяцца з гістарычнымі помнікамі XVIII стагоддзя. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае яшчэ мноства іншых займальных мерапрыемстваў да заканчэння змены.

Марына ЯРОМА,
метадыст вучэбна-метадычнага кабiнета Ленiнскага раёна Гродна.