“Ластаўка” запрашае на адпачынак

- 10:48Нам пішуць

Традыцыйным стала правядзенне на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Ластаўка” ў міжсезонне раённых мерапрыемстваў. Культурна-забаўляльная праграма “Восеньскі зарапад” сабрала выхаванцаў аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем у перыяд восеньскіх канікул.

Фота да матэрыяла: “Ластаўка” запрашае на адпачынак.300 дзяцей Астравецкага раёна акунуліся ў атмасферу весялосці, радасці і добрага настрою. Спартыўныя спаборніцтвы, танцавальны флэшмоб “Па старонках малой радзімы”, катанне на кані, чай і фірмавыя “ластаўчыныя” бліны — незабыўныя ўспаміны застануцца надоўга ў дзіцячай памяці. Каманды-пераможцы былі адзначаны падарункамі — блакнотамі і каляндарыкамі з эмблемай “Ластаўкі”.

Наперадзе — зімовыя канікулы, і “Ластаўка” запрашае наведаць усіх ахвотных сядзібу Дзеда Мароза і цікавыя навагоднія імпрэзы.

Жанна ЛАЎРЭЦКАЯ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама.