Лаўрэат міжнароднай прэміі з Гомеля

Прафесар ГДУ імя Ф.Скарыны Аляксандр Рагачоў стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі ў Кітаі.

А.Рагачоў атрымаў прэстыжную ўзнагароду  “Сяброўства Цзіньлін” у межах “Тыдня інавацый 2020 у Нанкіне”. Дарэчы, прафесар Рагачоў — дырэктар навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута ГДУ імя Францыска Скарыны і Інстытута Канфуцыя пры ўніверсітэце.

Прэмію сёлета атрымалі 15 замежных экспертаў. Узнагароду заснавалі, каб падзякаваць замежным экспертам за ўклад у эканамічнае будаўніцтва і сацыяльнае развіццё Нан­кіна. Першая цырымонія ўручэння адбылася ў 2010 годзе. З таго часу яе праводзяць кожны цотны год. “Сяброўства Цзіньлін” — найвышэйшая прэмія для замежных спецыялістаў у Нанкіне.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.