Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Мазго: дзеці — самыя адкрытыя і даверлівыя чытачы

Яго кнігі і іх забаўныя персанажы даўно палюбіліся юным чытачам. А нядаўна вядомы паэт, песеннік, празаік, уладальнік шматлікіх прэмій Уладзімір Мазго быў названы лаўрэатам яшчэ адной — Нацыянальнай літаратурнай прэміі.