“LEGOЕлка”

Для папулярызацыі робататэхнікі і канструявання, прыцягнення навучэнцаў да інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў Ваўкавыску адбыўся раённы фестываль па робататэхніцы “LEGOЕлка”.

Фестываль праходзіў у адпаведнасці з планам інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі адукацыйнага цэнтра “Дзіцячы тэхнапарк” як рэсурсу развіцця навукова-тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі”.

У рамках фестывалю прайшоў турнір па робататэхніцы, у якім прынялі ўдзел 8 каманд з устаноў адукацыі Ваўкавыска. У першым конкурсе “ПершаРобат LEGO WeDo” дзецям неабходна было на час па інструкцыі стварыць мадэль з канструктараў LEGO WeDo і запраграмаваць яе. У другім конкурсе — “Навагодняя казка” — каманды стваралі мадэлі на навагоднюю тэматыку па ўласнай задумцы з наступным праграмаваннем. Кожная каманда павінна была прэзентаваць сваю прыдуманую мадэль гледачам і журы.

Па выніках турніру лепшай стала каманда Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў складзе Максіма Анісімава і Арсенія Навасада (кіраўнік В.У.Марачкоўская).

Навучэнцы сярэдняй школы № 3 Ваўкавыска Ілья Зелянкоў і Алег Хоміч (кіраўнік Т.Г.Каспяровіч) занялі ганаровае 2-е месца. 3-е месца падзялілі каманды сярэдняй школы № 5 Ваўкавыска — Аляксандр Панасік і Святлана Яроменка (кіраўнік Н.В.Пляскач) і Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў складзе Міланы Касцюкевіч і Максіма Сілко (кіраўнік Т.В.Касцюкевіч).

Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.