Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць…

На восеньскіх канікулах навучэнцы выпускных класаў са школ Віцебскага раёна, у тым ліку і нашай, Ноўкінскай школы, наведалі Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках.

Фота да матэрыялу: Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць...Падчас экскурсіі даведаліся пра гісторыю адкрыцця БДСГА. Аказваецца, акадэмія пачала сваю адукацыйную дзейнасць яшчэ ў 1840 годзе. Вучацца тут студэнты не толькі з Беларусі, але і з Ірака, Сірыі, Кітая і іншых краін.

Фота да матэрыялу: Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць...Акадэмія прадставіла свае навучальныя карпусы. Мы пабывалі на розных факультэтах: меліярацыйна-будаўнічым, землеўпарадкавальным, механізацыі сельскай гаспадаркі, фізкультурным. Даведаліся, што на тэрыторыі акадэмічнага гарадка размешчаны батанічны сад і дэндрапарк, дзе шмат экзатычных раслін.

Побыт і вольны час студэнтаў арганізаваны добра. Каля акадэміі ёсць два камфартабельныя інтэрнаты, а ў Палацы культуры кожны можа знайсці творчы занятак па душы.

Ад’язджалі з жаданнем вярнуцца, але ўжо ў якасці студэнтаў. Такія экскурсіі вельмі важныя для выпускнікоў школ, бо, як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Таццяна ІЛЬНОВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.