Лепшая з прафесій

- 11:09Першае працоўнае месца, Суразмоўца, Суразмоўца

Работа выхавальніка патрабуе любві, цярплівасці і самааддачы. Трэба быць для малых і ласкавай мамай, і добрым сябрам, і мудрым настаўнікам. Даведаліся, як гэта атрымліваецца ў маладога спецыяліста і выхавальніцы ясляў-­сада аграгарадка Межысеткі Юліі Савіцкай­-Хрыпач. 

Яшчэ ў юнацтве Юлія вырашыла ­стаць ­выхавальнікам. Усе родныя думалі, што гэта дзіцячая мара, але дзяўчына засталася адданай ёй. Паступіўшы ў сацыяльна-гуманітарны каледж Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова на спецыяльнасць “Дашкольная адукацыя”, яна яшчэ не разумела, што зрабіла найважнейшы і адначасова правільны выбар. 

— Гэта было не ўсвядомленым рашэннем, а проста жаданнем працаваць з дзецьмі, дарыць ім дабрыню і веды, — успамінае Юлія. — За гады вучобы ў педкаледжы я адчула ўнутраную ўпэўненасць у тым, што гэта мая справа.

Усвядоміць гэта дапамагла педагагічная практыка: студэнты кожны тыдзень хадзілі стажыравацца ў дзіцячы сад. Так будучыя выхавальнікі маглі праверыць сябе: якія навыкі ўжо сфарміраваны, а якія варта ўдасканальваць. Дзяўчына праводзіла з дзецьмі конкурсы і эстафеты, накіраваныя на развіццё іх творчых здольнасцей, шукала агульную мову з кожным з малых, прымяняла тэорыю педагогікі на практыцы. У выніку Юлія яшчэ раз пераканалася, што работа з дзецьмі прыносіць мноства станоўчых эмоцый і зараджае энергіяй. Вядома, калі яе любіць.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.