Лепшы арыенцір для навучэнцаў — прыклад педагога

- 11:40Навіны рэгіёнаў

У Оршы адбыўся другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Лепшы зваршчык — 2021”.

Мерапрыемства праходзіла на базе Аршанскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесiйна-тэхнічнага каледжа. Як падкрэсліла дырэктар Віцебскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Ганна Стукальцава, галоўная мэта конкурсу — павышэнне сацыяльнага статусу і творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У конкурсных выпрабаваннях прыняла ўдзел тройка лепшых у сваёй справе майстроў вытворчага навучання ўстаноў ПТА і ССА — пераможцы першага этапу спаборніцтва: Антон Драчук (Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж), Пётр Кураш (Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж) і Віктар Балухін (Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж). Падчас практычнага тура ім трэба было выканаць заданне, што складалася з трох незалежных модуляў: “Выпрабавальныя ўзоры”, “Часткова замкнутая канструкцыя з алюмінію” і “Часткова замкнутая канструкцыя з нержавеючай сталі”. Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаны сертыфікатамі. Найбольшую колькасць балаў набралі Віктар Балухін (1-е месца) і Антон Драчук (2-е месца). Пераможцы рыхтуюцца прадставіць вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу.

Таццяна БОНДАРАВА.