Лепшыя картынгісты — мінчане

Больш за 70 выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у двухдзённых спаборніцтвах па картынгу, якія прайшлі ў Брэсце ў рамках XVII Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах творчасці “ТэхнаСпорт”.

— Спаборніцтвы па картынгу, якія праходзілі на самым вялікім картынгавым стадыёне краіны, адыгрываюць важную ролю не толькі ў пашырэнні тэхнічных ведаў навучэнцаў і развіцці тэхнічнага спорту, але і ў фарміраванні іх вадзіцельскіх навыкаў і ўменняў, — расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Д.М.Гумянюк. — На старт выйшлі каманды Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, Мінска і Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Сярод удзельнікаў — спартсмены ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, неаднаразовыя прызёры і пераможцы розных спаборніцтваў.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 46, 23 красавіка.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.