Лепшыя ў энергазберажэнні

- 14:41Навіны рэгіёнаў

На Брэстчыне падвялі вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама і абласны ІРА.

У конкурсе ўдзельнічалі 200 работ, аналіз якіх паказаў, што ва ўстановах адукацыі Брэстчыны вядзецца сістэмная работа па фарміраванні актыўнай сацыяльнай пазіцыі адносна рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, па павышэнні культуры энергазберажэння, выяўленні і распаўсюджанні эфектыўнага вопыту ў гэтым напрамку дзейнасці. Актыўны ўдзел у спаборніцтве прынялі дашкольныя ўстановы.  

У намінацыі “Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні” перамагла работа “Сонечны трэкер” вучня гімназіі № 5 Баранавіч Давіда Ціхановіча. У намінацыі “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” дыпломам І ступені адзначаны Палац дзіцячай творчасці Баранавіч. У намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” (відэаролік, лістоўка, плакат, малюнак) лепшымі сталі работы “Беражы энергію — захавай краіну” вучаніцы сярэдняй школы № 2 Кобрына Яўгеніі Шпак, “Батарэйка” вучаніцы сярэдняй школы № 3 Століна Ганны Дульскай, “Захаваем клімат, зберагаючы энергію і рэсурсы” вучня сярэдняй школы № 4 Івацэвіч Дзяніса Міраноўскага і “Якім будзе заўтра” вучаніцы сярэдняй школы № 21 Баранавіч Ганны Кузьміной. У намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі” перамагла дырэктар сярэдняй школы № 3 Пінска А.М.Лабачэўская, у намінацыі “Лепшы метадычны матэрыял у галіне энергазберажэння” — выхавальніца ясляў-сада № 2 Кобрына Ю.І.Петравец.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.