Лепшыя

У горадзе над Бугам падвялі вынікі конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі Ленінскага раёна за мінулы год. У спаборніцтве ўдзельнічалі 14 школ і гімназій, 2 дзіцячыя сады — пачатковыя школы і 30 дашкольных устаноў.

— Конкурс паказаў эфектыўны вопыт работы многіх устаноў адукацыі і высокі ўзровень адукацыйнага працэсу ў іх, — адзначыў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста В.С.Мілашэўскі. 

Лепшымі ўстановамі адукацыі раёна па ўсіх паказчыках сталі гімназія № 1 і яслі-сад № 51. Дыпломы ІІ ступені атрымалі гімназія № 5 і яслі-сад № 20, дыпломы ІІІ ступені — сярэдняя школа № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава, яслі-сад № 80 і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Праменьчык” № 61.

У намінацыі ­“Эканоміка ­адукацыі” былі адзначаны гімназія № 5, яслі-сад № 14 і дзіцячы сад — пачатковая школа № 2, у намінацыі ­“Арганізацыя выхаваўчага ­працэсу” — сярэдняя школа № 9, у намінацыі “Здаровае школьнае асяроддзе” — сярэдняя школа № 13 імя В.І.Хована, у намінацыі “Здаровае дашкольнае асяроддзе” — яслі-сад № 71, у намінацыі “Кадры” — сярэдняя школа № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава, у намінацыі “Спорт і здароўе” — сярэдняя школа № 16, у намінацыі “Інавацыі, конкурсы і экс­перыменты” — яслі-сад № 20, у намінацыі “Якасць адукацыі” — яслі-сад № 27, у намінацыі “Новыя формы дашкольнай адукацыі” — яслі-сад № 80 і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Праменьчык” № 61. 

Пераможцы атрымалі дыпломы і сертыфікаты на набыццё мэблі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвы­канкама А.М.Наскоў, начальнік упраўлення па адукацыі ­адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Т.А.Савіч і старшы­ня Брэсцкага гаркама праф­саюза работнікаў адукацыі і навукі І.А.Жак.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.