Лета з казкай

У яслях-садзе № 6 Смаргоні педагогі імкнуцца зрабіць летні аздараўленчы перыяд для сваіх выхаванцаў насычаным, цікавым і запамінальным. Для таго, каб дзеці маглі акунуцца ў казачную атмасферу, адчуць сябе любімымі героямі казак, ва ўстанове была арганізавана квэст-гульня “Па невядомых дарожках”.

Дайсці да мэты ў квэсце можна было, паслядоўна разгадваючы загадкі. Кожная загадка — ключ да наступнай кропкі і задачы.

Уся тэрыторыя дашкольнай установы ператварылася ў гульнявое поле. Крок за крокам дзеці праходзілі этапы гульні, выконваючы розныя заданні. На шляху сустрэліся з Лісой Алісай і Катом Базіліа, Бабай Ягой, казачнымі феямі, сталі героямі беларускіх і рускіх народных казак. Стараліся праяўляць знаходлівасць, увагу, кемлівасць, спрыт, праходзячы кожную гульнявую станцыю.

На завяршэнне — падарункі ад герояў казак. Кожны атрымаў паветраны шарык. У неба яго адпусцілі, загадаўшы жаданне з надзеяй, што яно абавязкова спраўдзіцца.

Ірына ГАЎРЫЛІК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Смаргоні.