Астравецкая дзіцячая бібліятэка ўзяла ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей, пад назвай “InterАКТЫЎНАЕ лета” і правяла свята дзяцінства “Дзень добры, лета!”.
На арыгінальна аформленай кніжнай выставе “Мы хотим, чтоб ваше лето было книгами согрето!” можна было пазнаёміцца з цікавымі і пазнавальнымі выданнямі. Асабліва малышам спадабаліся музыкальныя кнігі: некаторыя дзеткі доўга не хацелі адыходзіць ад бібліятэчнай пляцоўкі.
Госці свята актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Размалюем казку”, прычым спаборнічалі не толькі дзеці, але і іх бацькі. Конкурс “Сказочный ларец” прапаноўваў удзельнікам з завязанымі вачыма выцягнуць з куфэрка казачны прадмет і здагадацца, з якой ён казкі. Многія гулялі па некалькі разоў.
А для самых маленькіх ладзіўся займальным конкурс “Казка з пазламі”. Дзеткі засяроджана і старанна складалі з пазлаў герояў казак. Кожны ўдзельнік атрымаў наклейкі і невялікія прызы.
Бібліятэкары падчас мерапрыемства расказвалі пра кнігі і раздавалі візітоўкі, запрашаючы на экскурсію.
Ганна КЕРЭЛЬ,
бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі.