Летам з равеснікамі

Спартыўна-аздараўленчы лагер “Равеснік” Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна — гэта цікавае правядзенне часу, свабодныя зносіны з сябрамі, выхавальнікамі, якія іх разумеюць і разам удзельнічаюць у мерапрыемствах рознай накіраванасці.

На пачатку змены традыцыйна праведзены інструктажы і гутаркі па прафілактыцы няшчасных выпадкаў, аформлены куткі здароўя і бяспекі. Летні адпачынак у лагеры насычаны: гульні (спартыўныя, рухомыя, пошукавыя і г.д.), спартыўныя і творчыя спаборніцтвы, конкурсы, экскурсіі ў музей Нацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы і сумесныя мерапрыемствы з адпачывальнікамі лагера гэтай установы адукацыі, у цэнтр бяспекі МНС Ліды, сумесныя мерапрыемствы з Доцішскім цэнтрам культуры і вольнага часу.


Гульні на вольным паветры станоўча ўплываюць на арганізм, фізічнае і псіхічнае здароўе. З гэтай мэтай у лагеры была праведзена гульнявая праграма “Вясёлыя старты”, гумарыстычная эстафеты, Малыя Алімпійскія гульні на свежым паветры. З мэтай стварэння ўмоў для выяўлення асобаснай пазіцыі падрастаючага пакалення праведзены флэшмоб “Малой радзіме прысвячаецца”.


Работа з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей. Усе адпачывальнікі ўключаны ў творчую і спартыўную дзейнасць, што, спадзяёмся, будзе спрыяць добраму аздараўленчаму эфекту ў перыяд знаходжання ў нашым лагеры.

Таццяна ЖАМОЙЦІНА,
дырэктар спартыўна-аздараўленчага лагера “Равеснік”
Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.