Летапіс дырэктара

- 12:19Дырэктарскі клуб, Суразмоўца, Суразмоўца

Пяць гадоў назад, трымаючы дыплом настаўніка гісторыі ў руках, ён ведаў, што зможа бліскуча рэалізаваць сябе ў педагогіцы: дзякуючы любові да прадмета, якім Антона Гульнева захапіў яго школьны выкладчык, малады настаўнік бачыў перспектывы ў педагагічнай дзейнасці. І не памыліўся. 

Сёння Антон Гульнеў — дырэктар Вяляціцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна, самы малады кіраўнік навучальнай установы ў раёне. 

— Каб школа была паспяховай, аднаго жадання і намаганняў дырэктара мала, – гаворыць Антон Сяргеевіч. – Поспех навучальнай установы — у яе калектыве. Немагчыма дасягнуць поспеху, калі дырэктар, завуч ці настаўнік будуць працаваць асобна. Толькі тады, калі мы ўсе аб’яднаем свае намаганні, магчымасці і жаданні, школа будзе працаваць як адзін зладжаны механізм. 

 

Пра маладога кіраўніка і яго стыль кіравання чытайце ў матэрыяле Наталлі Сахно ў нумары ад 16 верасня 2022 года.