Лідары будучыні

- 9:50Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Абласны этап VII Рэспубліканскага агляду­конкурсу “Лідар года — 2022” прайшоў у Брэсце.

Удзельнікамі сёлетняга спаборніцтва, якое праводзілася ў намінацыях “Лідар года” і “Піянер года”, сталі 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў з усіх рэгіёнаў вобласці. 

Конкурсным выпрабаванням папярэднічала выстава арт-аб’ектаў “Спадчына рэспублікі”, дзе былі прадстаўлены экспанаты, выкананыя ў розных тэхніках. Лідары піянерскіх арганізацый прынялі ўдзел у IQ-прэзентацыі арыгінальных канструкцый і механізмаў. Старшакласнікі паказалі вынікі рэалізаваных сацыяльна значных праектаў. Цікавым атрымаўся мастацкі блок “Талент” і “ТikТоk-партфоліа”, дзе канкурсанты прэзентавалі візітоўкі “Лідар будучыні”.

У намінацыі “Піянер года” перамагла Стэфанія Стральчэня з гімназіі № 5 Баранавіч, а ў намінацыі “Лідар года” — Алеся Літвіновіч з Малькавіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна.

Конкурс “Лідар года” — штогадовы абласны праект, які дапамагае актыўным школьнікам паказваць і развіваць інтэлектуальныя, творчыя і лідарскія здольнасці. Гэта адно з любімых мерапрыемстваў у дзяцей. Жадаючых паўдзельнічаць у ім заўсёды шмат.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.