Лідары краін намецілі крокі па ўмацаванні арганізацыі

- 12:37Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе, у якім прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
“Мы ў вузкім складзе абмеркавалі актуальныя пытанні бяспекі і намецілі крокі па ўмацаванні арганізацыі”, — сказаў Уладзімір Пуцін.
Кіраўнікі дзяржаў АДКБ больш за дзве гадзіны абмяркоўвалі ў вузкім складзе пытанні бягучай сітуацыі ў свеце і далейшыя дзеянні арганізацыі. Пасля гэтага да іх далучыліся члены дэлегацый, і пасяджэнне прадоўжылася ў пашыраным складзе.
Прэзідэнты краін АДКБ выступаюць за фарміраванне шырокай кааліцыі для барацьбы з міжнародным тэрарызмам на аснове Статута ААН і міжнароднага права, заявіў Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян па выніках пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
“Дзяржавы АДКБ выступаюць за фарміраванне шырокай кааліцыі на аснове палажэнняў Статута ААН, норм і палажэнняў міжнароднага права. Упэўнены, што выніковая барацьба з тэрарызмам не можа весціся без надзейнага перакрыцця крыніц яго фінансавання, каналаў фінансавага забеспячэння”, — сказаў Серж Саргсян.
Ён падкрэсліў, што сустрэча лідараў краін АДКБ адбылася на фоне няпростай абстаноўкі, абумоўленай шматразова ўзрослай пагрозай сусветнага тэрарызму, які кінуў выклік сусветнай супольнасці, бяспецы краін і цэлых рэгіёнаў.
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян таксама паведаміў, што прэзідэнты краін АДКБ дамовіліся ўмацоўваць сілавы патэнцыял арганізацыі.
“Мы пацвердзілі нашу гатоўнасць паслядоўна ўмацоўваць сілавы патэнцыял АДКБ, нарошчваць контртэрарыстычны складнік, павышаць боегатоўнасць КСАР (Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. — Заўв. БелТА.) з мэтай эфектыўнага процідзеяння новым выклікам і пагрозам”, — сказаў Серж Саргсян.