Ліст пераможцу

- 14:17Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

Вучні Гродзенскага раёна з натхненнем прынялі ўдзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Ліст пераможцу”, арганізаванай Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

Школьнікі самастойна выбіралі, каму адрасаваць свае лісты. Так, дзве навучэнкі сярэдняй школы № 1 Скідзеля напісалі лісты сваім прадзедам, якія загінулі на фронце. Навучэнка 7 класа Вольга Стойлік звярнулася ў лісце да свайго прадзеда Васіля, які загінуў у 1944 годзе ў Польшчы. Дарэчы, Вольга разам са сваёй сям’ёй збіраецца наведаць месца, дзе пахаваны прадзед, — і акцыя “Ліст пераможцу” падштурхнула яе да гэтага. Навучэнка 11 класа Дар’я Вайцяховіч не ведае месца, дзе пахаваны яе прадзед Іван, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, але дзяўчына таксама напісала яму ліст са словамі падзякі за тое, што ён цаной свайго жыцця наблізіў Перамогу. Дзевяцікласніца Лізавета Пазняк напісала ліст не канкрэтнаму чалавеку, а зборнаму вобразу — франтавой медсястры, маладой дзяўчыне, якая выносіла параненых з поля бою і якую байцы пяшчотна звалі “сястрычкай”.
Удзел у акцыі дазволіў школьнікам дакрануцца да гістарычнага мінулага, бо, па словах аўтараў, калі пішаш радкі, адрасаваныя салдату Перамогі, а затым складаеш ліст-трохвугольнік, адбываецца своеасаблівае пранікненне ў перыяд гераічных і трагічных “саракавых-франтавых”.

Наталля ЧАРКЕС,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 Скідзеля.
Фота аўтара.