9 лістапада 2018 года споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева, вялікага рускага пісьменніка-рэаліста, паэта, публіцыста, драматурга, перакладчыка. Улічваючы вялікае значэнне творчасці І.С.Тургенева для айчыннай і сусветнай культуры і ў сувязі з юбілеем, 9 лістапада ў нашай школе прайшоў агульнашкольны ўрок, прысвечаны гэтай вялікай культурнай падзеі. Дзверы адчыніў літаратурны салон “Радзіме пакланіцеся…”
Урок пачаўся з паказу прэзентацыі, з якой вучні змаглі даведацца пра асноўныя моманты жыцця І.С.Тургенева. Дзеці чыталі вершы ў прозе, адказвалі на пытанні віктарыны.
Уразіла віртуальная экскурсія ў дом-музей пісьменніка. Вучні з вялікай цікавасцю разглядалі сядзібу, дзе нарадзіўся І.С.Тургенеў, інтэр’ер пакояў, капліцу, дзе любіў пабыць у адзіноце.
Падводзячы вынікі ўрока, дзеці з захапленнем дзяліліся ўражаннямі.
Іна КАЗЛОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.