Ля школы — сямейныя дрэвы

У Мінску праходзіць месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, які пачаўся 20 сакавіка і працягнецца да 30 красавіка. Установы адукацыі актыўна ў ім удзельнічаюць. Так, у сярэдняй школе № 197 сталіцы вырашылі і мерапрыемства падтрымаць, і стаць удзельнікамі яшчэ аднаго праекта — “Пасадзім сямейнае дрэва”, а таксама адзначыць 50-годдзе Першамайскага раёна Мінска, якое будзе святкавацца ў чэрвені.

— Да юбілею свайго раёна мы яшчэ восенню паса­дзілі на тэрыторыі школы алею з 43 туй — па адным саджанцы на кожны з нашых класаў, — расказала дырэктар 197-й школы Таццяна Сяргееўна Собаль. — Так, школа ў нас вялікая, больш за 1200 навучэнцаў. А цяпер запрасілі і 15 сем’яў нашых вучняў, каб закласці парк сямейных дрэў. Спа­дзяёмся, што і парк, і алея, высаджаныя сваімі рукамі, будуць заўсёды нагад­ваць выпускнікам пра школу. Спадзяёмся таксама, што яны, стаўшы дарослымі, прыйдуць паглядзець на парк, які пасадзілі разам з роднымі.

…У сонечны вясенні дзень ля школы сабраліся таты, мамы, дзеці: і вучні розных класаў, і выпускнікі, і малышы, якія яшчэ наведваюць дзіцячы сад, але мараць пайсці ў тую ж школу, дзе вучыцца старэйшы брат або сястра. Прыйшлі таксама бабулі і дзядулі. У некаторых сённяшніх навучэнцаў у гэтай школе вучыліся мама або тата, у кагосьці бацькі зараз тут працуюць. Гэта таксама мнагадзетныя і апякунскія сем’і, сем’і лепшых і найбольш актыўных навучэнцаў школы.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 39, 9 красавіка.

Марына ХІДДЖАЗ.
Фота аўтара.