Любчанскія вячоркі

- 15:01Нам пішуць

У рамках святкавання Года малой радзімы на аснове традыцый і абрадаў беларусаў выхаванцы старшай групы Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці разам з педагогамі і бацькамі ўзялі ўдзел у забаве “Беларускія вячоркі”.

На працягу свята гучалі вершы на роднай мове, беларускія прыказкі і прымаўкі, жарты і гумарэскі мясцовай паэткі М.Кісцень.

Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Хто хутчэй збярэ бульбу”, танцавалі, спявалі песні і частушкі.

Асабліва даспадобы прыйшлася гульня на музычных інструментах. Юныя музыкі з задавальненнем падыгрывалі музычнаму кіраўніку на бубне, маракасах, дудзе і гармоніку.

Праз забаву “Беларускія вячоркі” выхаванцы мелі магчымасць яшчэ раз далучыцца да беларускай нацыянальнай культуры, праявіць творчыя здольнасці, узбагаціць слоўнікавы запас беларускімі словамі і атрымаць асалоду ад беларускага каларыту.

Данута ХАНЕВІЧ,
музычны кіраўнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.