Любяць і паважаюць Радзіму

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў — адзін з прыярытэтных кірункаў нашай школы. Педагогі прывіваюць у дзяцей любоў да роднага краю, прыроды і людзей, выхоўваюць талерантнае стаўленне да розных народнасцей і рэлігій. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў вучні даглядаюць помнікі баявой славы.

Нядаўна ў школе прайшоў месячнік патрыятычнага выхавання моладзі і фізкультурна-аздараўленчай работы, які ўключаў шмат цікавых мерапрыемстваў: выставы літаратуры “Служым Айчыне” і “Подзвігу жыць у стагоддзях”, лінейку “Успомнім усіх пайменна”, прысвечаную юным героям-антыфашыстам, інфармацыйную гадзіну “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”, урок мужнасці “Мы памятаем — мы ганарымся”, раённыя спаборніцтвы па кулявой стральбе, спаборніцтвы “Багатырская наша сіла”, ваенна-спартыўны турнір “Нам хутка ў арміі служыць” і інш. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ў школьнікаў пачуцця абавязку перад Радзімай, гонару за сацыяльныя і культурныя дасягненні сваёй краіны, паважлівых адносін да яе гістарычнага мінулага, звычаяў і традыцый.

Наталля ХАТЫНЮК,
сацыяльны педагог сярэдняй школы № 1 Маларыты.