Мабільны дадатак “Выбары-2015” стаў даступным для ўстройстваў на iOS

- 12:10Выбары 2015

Мабільны дадатак “Выбары-2015” цяпер стаў даступным і для ўстройстваў на iOS, гэта значыць для карыстальнікаў айфонаў і айпадаў.

Раней дадатак быў даступным для скачвання толькі для ўстройстваў на базе Android. На гэтай платформе дадатак скачалі больш як 3,5 тыс. карыстальнікаў.
Мабільны дадатак “Выбары-2015” распрацаваны сумесна ГА “БРСМ” і Беларускім тэлеграфным агенцтвам. Праграма працуе на ўстройствах з аперацыйнай сістэмай Android. Галоўная задача дадатку – зрабіць інфармацыю аб выбарах даступнай і зручнай для ўсіх. У ім рэалізавана магчымасць паведамлення аб важных навінах, якія датычацца выбарчай кампаніі, змешчана заканадаўчая база па выбарах (Выбарчы кодэкс і іншыя дакументы ЦВК). Карыстальнікі змогуць таксама атрымаць адказы на частыя пытанні па выбарах, даведацца аб выніках галасавання і інш.