Майстар-клас ад умельцаў

- 16:58Нам пішуць

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці адбыўся майстар-клас “Майстры народных промыслаў” з удзелам матуль і бабуль нашых выхаванцаў.

Арыгінальныя вырабы з газетных трубачак прапанавала зрабіць В.П.Чынікайла. Дзеці разам з Н.В.Казловай стварылі выраб з прыроднага матэрыялу па сюжэце казкі “Тры парасяты”. І.С.Горбач навучыла дзяцей вырабляць старажытныя абярэгі-венікі для дома.

Падчас майстар-класа дзеці змаглі пазнаёміцца з асноўнымі тэхнікамі пляцення, адпрацавалі прыёмы работы з нетрадыцыйнымі матэрыяламі, праявілі фантазію і творчы патэнцыял.

Выхаванцы працавалі старанна, паўтаралі за майстрыхамі. Вынікам сталі цудоўныя вырабы, якія дасталіся юным майстрам у падарунак, а таксама прыемныя моманты і задаволеныя ўсмешкі.

Ганна ШМЫК,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.