Майстар-клас праводзіць мама

У аграгарадку Корнадзь Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці жыве мнагадзетная сям’я Таццяны Сяргееўны Іскрык. Мама траіх дзяцей — таленавіты майстар, артыстка, выдатны кухар. Яна ўмее ствараць незвычайнае са звычайнага. Таццяна Сяргееўна з’яўляецца ўзорам у выхаванні сваіх дзяцей, валодае ўменнем спасцігаць таямніцы дзіцячай душы.

Дзеці ганарацца сваёй матуляй, якая працуе ў РУП ЖКГ.

14 кастрычніка для ўсіх матуль — свята, Дзень маці. У Корнадзьскім дзіцячым садзе — базавай школе праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.

У межах тыдня маці Таццяна Сяргееўна Іскрык правяла майстар-клас з навучэнцамі 2—3 класаў па вырабе кветак, падзялілася таямніцамі іх стварэння. Ружы белага, ружовага і крэмавага колераў, лілеі, падрыхтаваныя рукамі дзяцей, стануць добрым падарункам матулям да свята.

Людміла КАРЦЯЛЁВА,
класны кіраўнік Корнадзьскага дзіцячага сада — базавай школы
Свіслацкага раёна, настаўнік вышэйшай катэгорыі.